Запомні мяне

Запомні мяне, пакуль я малады,
Смяюся і п'ю бярозавы квас,
Пакуль не цаню спакой цішыні,
І ў парку з гітарай баўлю я час.

Запомні мяне, пакуль я не бягу
Ад злобы людзей і зайздросных калег,
Пакуль яшчэ ёсць у сэрцы зарад,
І клічуць сябры да сябе на начлег.

Запомні мяне, калі тост я кажу
І выпіць магу акіян без пантоў,
А потым ўсю ноч, як на зоркі гляджу,
І вершы чытаю і п'яны ад слоў.

Запомні мяне, пакуль ёсць яшчэ час,
Памылкі пакінуць ззаду сябе,
І шчасцем дарогу выслаць для нас,
Пакуль я магу ўразіць цябе. 

Запомні мяне, пакуль разам ідзем,
Уначы па алее з табой.
Запомні мяне, бо жыццё без цябе,
Я шчыра скажу, яно поўны адстой. 

(c) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год