Ты не адзін


Свецяць зоркі на небе 

У марознай цішы, 

Па халоднай прасторы 

І пад гукі машын 

Мы наперад ідзем, 

Час так хутка ляціць 

І жыцця перамен 

Нам ужо не спыніць. 


У струмені хвілін, 

Па халоднай расе 

Нас па хвалях гадзін 

Наша лодка нясе, 

Шлях наперад ляжыць, 

Навігатар наш лёс, 

Нас ніяк не спыніць, 

Ні ў жару, ні ў мароз. 


Па жыцці мы ідзем, 

Пракладаем свой шлях, 

Сваю ношу нясем, 

Невядомы нам страх. 

І калі ты нявольна 

На працягу гадзін 

Страціш веру ў сябе. 

Ведай, ты не адзін!


(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год