На прастор
На прастор, на шырокі прастор,
Выйду я, падымаючы пыл з-пад калёс,
Мой матор, майго сэрца матор,
Пракладзе мне дарогу, праз карму і лёс.
Паглядзі на ўзор, на прыгожы ўзор,
Што зімой пакідае мароз на акне,
Як жыцця дагавор, на акне дагавор,
Шэптам чысціць мне душу ў сне.
Быццам хор, у галаве маёй хор,
Галасоў, што рыфмуюць куплеты,
І з-за шор, на вачах маіх шор,
Бачу толькі людзей сілуэты.
Прыгавор, на судзе прыгавор,
У канцы нам усім зачытае анёл,
На прастор, на шырокі прастор,
Час на новы пачатак прыйшоў.
І нікому мяне не спыніць
На шляху не простым маім,
І не буду душою крывіць,
На зямлі я такі не адзін.
І нікому нас не спыніць
Мы па небе ляцім быцам клін.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий