Дрэнны сын
Маці, прабач, я быў дрэнным сынам,
Не званіў, калі трэба было і рэдка пісаў,
Склалася ўсё ў мяне іншым чынам,
Не так, як ў дзяцінстве, сябе ўяўляў.
Я за мяжой, засталася ты дома,
Эх, як далёка нас развяло.
Гляджу ў люстэрка, і ў вачах маіх стома,
Горш у жыцці і быць не магло.
Тата, прабач, я быў дрэнным сынам,
Навукай сваёй ты мяне гадаваў,
У лесе паказваў, расце дзе маліна,
А я пра свабоду мары збіраў.
У натоўпе змагаўся за перамены,
У інтэрнэце я праўду пісаў,
Магчыма, віною ўсё твае гены,
Што я на такі шлях у жыцці сваім устаў.
Брат мой, прабач, я быў дрэнным братам,
Не падставіў плячо, калі ты чакаў,
І ў час, калі ты патрапіў за краты,
Я ў гэтай турме муроў не зламаў.
Радзіма прабач, я быў дрэнным сынам,
Пакінуў цябе і ўцёк за мяжу,
І зараз з далёкіх чужыны прастораў,
За лёсам тваім са слязамі сачу.
(С) Я

Комментарии
Отправить комментарий