Я больш не пішу

Я больш не пішу, бо баліць,

І сэрца спыняецца стук,

Нічога ўжо не змяніць,

Жыццё гэта замкнуты круг. 


Раманаў старонкі пустыя, 

І вершаў без рыфмы радкі,

Адказы прыходзяць сухія,

Пытаюцца: "Хто ты такі?"


І сілаў няма больш змагацца

З млынамі адмоў на лісты,

Кладзеш ты аловак у шуфлядку

І паліш к выданню масты.


(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год