Адраджэнне
Мне сказалі, што наша мова памірае, што яе трэба адраджаць. І я ўспрыняў гэта па-свойму і сур'ёзна — пачаў размаўляць на ёй.
Я шукаў песні на нашай мове на свой густ, але ўсё, што знайшоў, было запісана яшчэ, калі я вучыўся ў школе і ўніверсітэце. Таму я сам пачаў пісаць вершы. Мне хацелася б, каб іх пелі, але яны не цікавілі музычныя гурты. І я стварыў песні з дапамогай штучнага інтэлекту, але людзі не слухаюць такое.
Я пачуў, што на нашай мове пішуць мала кніг і напісаў свае, але яны так і не знайшлі свайго выдаўца. Таму напісаныя гісторыі застануцца ў стале, а не напісаныя — у маёй галаве.
Я хацеў падарыць людзям свае думкі, эмоцыі, любоў, але, на жаль, не знайшоў тых, каму яны былі патрэбны. Таму я буду проста размаўляць, а адраджэнне пакіну для тых, каму яно больш патрэбна.
Комментарии
Отправить комментарий