Шукаем герояў-пераможцаў

Я думаю, што беларусам не хапае літаратуры, дзе яны перамагаюць, дзе яны бяруць на сябе адказнасць, ідуць наперад і здабываюць тое, за што змагаліся. І я не кажу пра сусветную літаратуру — нам не хапае ўласных твораў, уласных літаратурных герояў. Мы маем багатую гісторыю, але мала хто з пісьменнікаў звяртаецца да яе і паказвае нашых выбітных палкаводцаў, рэвалюцыянераў, дзеячаў культуры на старонках сваіх кніг.

Вельмі бракуе сучаснай падлеткавай літаратуры, фантастыкі, рамантычных гісторый пра каханне і барацьбу за свабоду ў беларускім кантэксце.

Калі мы хочам перамагчы ў будучыні, то павінны ўжо цяпер выхоўваць маладое пакаленне праз літаратуру на прыкладах герояў-пераможцаў.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год