Снежаньскі забег

Мітусня на плошчах, ліхтары гараць,

Людзі хочуць свята - рана яшчэ спаць,

Разявакаў поўны галоўны наш праспект,

Хутка пачынаецца снежаньскі забег.


Кожны год у спешцы бягуць па-маладзецку

Фінскі Joulupukki, Дзед Мароз савецкі,

З імі Санта Клаўс, Крампус - проста  жах 

І Зюзя беларускі на крывых нагах.


Усе бягуць па хатах, з мехам поўным шчасця, 

Падарункі дзецям пад ялінкі класці

І паспець ім трэба ў гэты позні час

Да кожнага, хто верыць - значыцца да нас.


Кожны год у спешцы бягуць па-маладзецку

Фінскі Joulupukki, Дзед Мароз савецкі,

З імі Санта Клаўс, Крампус - проста  жах 

І Зюзя беларускі на крывых нагах.


У дванаццаць ночы можна правяраць,

Можа падарункі нам ўжо ляжаць.

Сочым за ялінкай, у комін мы глядзім.

Можа ў шкарпэтках ужо ляжыць адзін?


Кожны год у спешцы бягуць па-маладзецку

Фінскі Йоулупуккі, Дзед Мароз савецкі,

З імі Санта Клаўс, Крампус - проста  жах 

І Зюзя беларускі на крывых нагах.


Горад на вушах, водзіць карагоды,

Падарункі будуць як заўжды, заўсёды,

Стомленыя, потныя да фінішу бягуць,

"З Новым Новым годам!" - заўзятары равуць. 


Дзед Мароз савецкі, Фінскі Joulupukki

Дзесьці заблукалі - не чуваць іх крокі,

"Санта! Санта Клаўс!" - скандуе стадыён,

Але на фотафінішы - Зюзя чэмпіён!


Беларускі Санта, ты наш Father Frost,

Мазырскі Joulupukki, бабруйскі Дзед Мароз,

Крампус Белавежскі, Лідскі Sinterklaas,

Зюзя беларускі! З Новым Годам вас!


З Новым Годам вас! 

Комментарии

Самае цікавае за апошні год