Вуліца шчасця

Апошні кліент, навагодняя змена

Хутка да хаты, але там дылема:

Класціся спаць ці сядаць за стол,

Бо ў мітусні Новы год надышоў.


Раптам дзяўчына стаіць на дарозе. 

Спыніўся, гляджу: на вачах яе слёзы.

Ладна, прыму выпадковы заказ

“Наша таксі працуе для вас”.


— Куды вас давесці? — пытаюся я.

— Дадому? — адмоўна ківае яна.

— Адрас скажыце, я вас адвязу.

— Я вуліцу Шчасця ніяк не знайду.


На мапе і ў кнігах яе я шукала:

Кульман, Харужай, Бяды і Гікалы,

Рафіева, Коласа і Фаміна —

А Шчасця, на жаль, у Менску няма.


Магчыма, змагу я дапамагчы

Давай пакатаю цябе ўначы,

І калі музыку слухаць ты любіш,

То гора сваё неўзабаве забудзеш.


Пад спевы навагоднія, гучаць што ў народзе

Ці ў танцы пад ялінкай, мы разам шчасце знойдзем.

Мы будзем весяліцца, у гэты новы год,

Нясе наперад нас шчаслівы карагод.


Прыехаў я да хаты і стомлены заснуў,

І тут праз сон глыбокі званок у вушах пачуў.

Званілі доўга ў дзверы — я ўстаў і адчыніў,

І ад таго, што ўбачыў, з прасоння анямеў.


Стаіць, глядзіць, не плача,

А штосьці ціха шэпча.

Шчаўчок у сэрцы токам, і тут я зразумеў:

Што на парозе — шчасце, якое я сустрэў.


(с) Я


Комментарии

Самае цікавае за апошні год