Я хачу
Я хачу, каб да нас прыехала мама,
А яшчэ — каб у Менск мы маглі прылятаць,
Каб аўтобус сустрэў нас на выхадзе з трапа,
І каб нам ад пачуццяў слёз было не стрымаць.
Каб суровы памежнік усміхнуўся ў адказ,
Запытаўшы мой пашпарт пацёрты,
Быццам бачыць яго ўжо ў соты раз
І паставіў у ім штэмпель зваротны.
Каб багаж не згубіўся падчас пералёту,
Сувеніры каб усе даляцелі са мной,
І каб коркі ў дарозе не былі перашкодай,
І таксіст каб прывёз нас дадому з табой.
І бацькі каб сустрэлі, як раней, — маладыя,
І мы дзецьмі адчулі малымі сябе,
І пачуцці накрылі нас дарагія,
Пра якія з табой марылі ў сне.
Я хачу, мару я, але слёзы ў адказ,
На вачах набягаюць маіх,
Калі ж зноў прыляцім мы ў госці да вас?
Да бацькоў, да сваіх дарагіх.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий