Споведзь



Нам няма куды далей ісці,

Мы ўжо прайшлі ўсе шляхі.

Засталося нам толькі маўчаць

І замольваць нашы грахі.


Памыляліся ў жыцці не раз,

Але стойка наперад ішлі.

Засталося нам толькі маўчаць,

Бо раней маўчаць не маглі.


Мы згубілі сябе ў барацьбе,

Нават страцілі ў сэрцы спакой.

Засталося нам толькі маўчаць

І аплакваць мёртвых слязой.


Вы даруйце нам нашы грахі,

Усё, што здзейснілі мы на шляху.

Засталося нам толькі маўчаць,

Вы прабачце нас, я малю.


Мы для вас будавалі жыццё,

Але выйшаў адведзены час.

Засталося нам толькі маўчаць,

Далей рушыць вам трэба без нас…


(с) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год