Я выгараю сам сабой
У дваццатым я выгарэў ушчэнт. У дваццаць другім ачуняў з дапамогай псіхолага і пачаў пісаць, каб не трымаць эмоцыі ў сабе. У дваццаць трэцім вырашыў выдаць кнігу і пачаў рухацца ў гэтым напрамку. У дваццаць чацвёртым сутыкнуўся з тым, што мая творчасць нахер нікому не патрэбная. Але энергіі хапіла, каб у дваццаць пятым самавыдаць зборнік апавяданняў пра наш з вамі дваццаты, а таксама некалькі тэматычных нейра-альбомаў на свае вершы.
На гэтым запал не скончыўся — эмоцый і рэфлексіі было столькі, што я пачаў пісаць другую кнігу. Зараз дваццаць шосты, і я зноў самавыдаю — на гэты раз міні-раман. Але ж дзякуючы «добрым» людзям не магу прымусіць сябе пісаць далей. Бо непавага, хэйт і нічым не абгрунтаваная крытыка таго, што я раблю і пра што пішу, паліць мяне знутры. І цяпер я зноў адчуваю рэцыдыў выгарэння. Але на гэты раз — творчага.
Я хацеў падарыць людзям вершы, песні, кнігі... На жаль, такі падарунак аказаўся непатрэбны. Відаць, трэба зноў пачаць бухаць, бо вельмі брыдка на душы. Не раблю гэтага толькі з-за таго, што ёсць сем'я і сябры, якія падтрымліваюць у цяжкую хвіліну.
Комментарии
Отправить комментарий