Мы ляцім
Уздоўж ідзем мы па жыцці,
Ужо мінулі маладосць.
Нам дожджык вочы намачыў,
Ідзем прамоклыя наскрозь.
Запомнім усё пакуль ідзем,
Мы прабяжым жыцця масты.
Расправім крылы і ўзляцім,
І будзем у небе - я і ты.
Нас маніць зорны небасхіл,
І сонца яснага святло,
Ляцім прамоклыя зусім,
А на душы ў нас цяпло.
Гады праходзяць быццам цень,
І памяць іх сцірае прэч,
З табой пачнем мы новы дзень,
Не спыніць нас ніякі меч.
Мы ўспомнім усё, што мы прайшлі,
Свой лёс прынялі мы даўно.
Ужо дрыжаць жыцця масты,
А мы ляцім, як у кіно.
(C) Я

Комментарии
Отправить комментарий