Малітва

(Хто спяе маю новую песню?)

...
Божа, мой, дзякую Табе за гэты дзень,
Прашу Цябе, дай мне сілы, мудрасці і спакою,
каб прайсці свой шлях і не страціць святла ў сэрцы.
...

Дай мне глыток свабоды, 

Я ўжо прайшла праз агонь.

У сэрцы няма больш самоты

Толькі боль і пранзаючы стогн.


Да цябе я прыйшла,

Адчыні дзверы мне,

Я прашу не маўчы,

Знак пакінь мне ў сне.


Дай мне солі паболей,

Каб вочы заплакалі зноў.

Ачысціць, каб душу ад болю,

Каб слёзы цяклі, а не кроў.


Да цябе я прыйшла,

Адчыні дзверы мне,

Я прашу не маўчы,

Знак пакінь мне ў сне.


Дай мне святое распяцце,

Цябе каб дазволіць зайсці 

У сэрца маё не пустое,

Каб літасць да катаў знайсці.


Да цябе я прыйшла,

Адчыні дзверы мне,

Я прашу не маўчы,

Знак пакінь мне ў сне.


Дай мне, я не многа хачу,

Проста пакажы мне напрамак,

Па якім да Цябе палячу,

У сваіх няскораных марах.


Дай мне, 

Дай мне, 

Дай мне...


(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год