Мяне не было, калі то было трэба

Мне не пашчасціла быць у Беларусі дзевятага жніўня,

Магчыма, тады не так моцна пацярпелі б людзі, 

І, можа, замест Тарайкоўскага

Стрэлілі б мне на Пушкінскай у грудзі,

Ці, можа, тады замест брата 

Мяне пасадзілі б за краты.

А калі б быў я чалавекам у пагонах, 

То хапіла б адвагі,

Каб разам з народам нашым,

Атрымаць у барацьбе перавагу.

Тады б на чужыну не збеглі 

Тысячы нашых братоў,

Што з сёстрамі і бацькамі 

Не могуць бяспечна вярнуцца дамоў.

І, можа, тады не было б ва Украіне вайны,

Дзе разам, плячом да пляча, 

За свабоду стаяць 

І нашай Радзімы сыны.

Але не было мяне ў Беларусі 

Тады, як і цяпер.

Я шчыра аб гэтым шкадую, 

Не сумнявайся, сябра, павер. 


(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год