Такі сабе талент
Умець пісаць вершы, чуць у іх музыку і ўяўляць песні - такі сабе талент, калі ты не маеш голасу, музычнага слыху і не граеш на інструментах.
Трошкі дапамагае ШІ, бо напетае без голасу і слыху, ён можа перарабіць у нешта больш прывабнае. Але, хто слухае ШІ? Правільна - сам і слухаю, бо сэнс у словах, а музыка ў такім прадукце - гэта нешта другаснае.
Для даведкі: у выніку, я не лічу сабе артыстам ці музыкантам - я ствараю прадукт, а не мастацкі твор. Штучны прадукт з беларускай душой.
Комментарии
Отправить комментарий