Ты не будзеш адна

Ты больш не пачуеш мяне,
Ад слоў маіх не прачнешся,
І фотцы маёй на сцяне 
Ніколі не ўсміхнешся 

Але ты не будзеш адна,
З табой назаўжды застануцца
Каханне, памяць, вясна,
А слёзы мне дастануцца.

Уйду я аднойчы ў паход,
Адкуль мне ніяк не вярнуцца,
Куды не ступаў яшчэ бот.
У паветры лятаць там імкнуцца. 

Але ты не будзеш адна,
Табе я пакіну надзею
На будучыню, бо яна
Душу заўсёды сагрэе.

Уйду, але буду з табой
У цені, у думках, у снах,
Табе я кіўну галавой,
Каб не адчула ты страх.

Ніколі не будзеш адна,
Я буду побач з табой,
І ў час, калі прыйдзе вясна
І нават снежнай зімой.

(с) Я


Комментарии

Самае цікавае за апошні год