Белы крумкач
Я пішу вершы, якія ніхто не чытае,
І песні ствараю, якія ніхто не спявае,
Такое магчыма, калі не ў сваёй ты талерцы,
А людзі вакол па сэрцу скрабуцца відэльцам.
І ты галасіш, як крумкач чыста белы,
І зубы сціскаеш, як дзікі сабака здранцвелы,
Ты быццам адзін на планеце з мільярдам людзей,
Але ты ідзеш усё далей, далей і далей.
Як цень на світанку, які хутка згіне на сонцы,
Чакаеш ты свету ў думак струменях бясконцых
Пра Бога, пра неба, пра смерць і жыццё,
Каханне, любоў, а ў душы забыццё.
Шукаеш ты выйсце на зорах, што ззяюць у акне,
Але ўсё навокал як у жудасным сне.
Комментарии
Отправить комментарий