Каханне
Кожная клетка ў целе
Дрыжыць, калі побач ты,
І гэтага не змянілі
Пражытыя намі гады.
Прайшлі мы з табою разам
Да самага краю зямлі,
Нягледзячы на перашкоды
Каханне сваё збераглі.
Мы плавалі за марамі,
Уздымаліся на Эверэст,
А дома заўсёды чакаў нас,
Пахучы травеньскі бэз.
Ужо разбяжаліся дзеці
У пошуках новых ідэй,
Нуда, як англійская лэдзі,
Заходзіць у госці часцей,
Але не спыніць нас нікому,
Ідзем па жыцці мы з табой,
З усмешкаю легкай на твары,
І маладою душой.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий