Хопіць марнаваць паперу

Час ад часу ў мяне ў галаве нараджаюцца ідэі, якія увасабляюцца ў выглядзе вершаў. Часта я бачу гісторыі, з якіх можна зрабіць апавяданні на старонку ці дзве, але здараецца, што я бачу цэлыя серыялы. Вось толькі, калі я пераношу свае думкі на паперу, то атрымліваю адказы накшталт:
— На жаль, рукапіс не задаволіў нас сваімі літаратурнымі якасцямі. 

Як кажуць у народзе: "Няма таленту — не марнуй паперу."

Таму працягну глядзець серыялы, дзе мы самі выбіраем сваю будучыню, змагаемся і перамагаем. На жаль, толькі ў сваёй галаве.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год