Літаратура vs Бізнес vs Культура
Вось некаторыя мае думкі... Не зусім пра мову, літаратру і кнігі — больш пра бізнэс....
Калі разглядаць літаратуру як бізнес, то беларускамоўнымі кнігамі ты нават на кавалак хлеба не заробіш, пакуль ты яшчэ невядомы аўтар.
Калі ты новы Караткевіч і цябе ўжо ведаюць — тады ёсць шанец жыць і зарабляць. Але калі ты абмяжоўваеш сябе толькі беларускамоўнай аўдыторыяй, то грошай будзе няшмат. Таму трэба шукаць выхад на шырэйшую аўдыторыю і пісаць пра нешта абстрактнае — не пра Беларусь і не толькі для беларусаў. (Альгерд Б., вы наш новы Караткевіч)
А можна адразу пісаць абстрактныя рэчы, не пра Беларусь і не па-беларуску — і тады шанцы стаць вядомым і паспяховым павялічваюцца ў разы. (мае прывітанні Сашы Ф.)
Калі ж літаратура — гэта больш пра развіццё культуры, то я б чакаў нейкай падтрымкі ад міфічных устаноў, якія атрымліваюць і размяркоўваюць грошы на развіццё культуры. Напісанне кнігі -- гэта цяжкі працэс 24/7. І калі ты яшчэ недзе працуеш, то паралельнае напісанне кніг — гэта шлях да выгарання як фізічнага, так і маральнага.
Недзе чуў, што ў Нарвегіі, калі ты выдаеш кнігу на нарвежскай, то дзяржава выкупляе каля 1000 асобнікаў, каб размясціць іх у бібліятэках. На жаль, мы не ў Нарвегіі. Таму надзея толькі на сябе і на данаты.
Комментарии
Отправить комментарий