Паўночная зорка

Мы ўслед за ззяючай зоркай пайшлі,

Што ў небе ўзнялася начным.

У грудзях мы пачулі душы нашай кліч,

Праз цемру, што нам дарогу адкрыў.


Паўночная зорка, пазнаю цябе

Сярод тысячы зорных сясцёр,

Ярчэй за астатніх глядзіш на мяне,

Дарогі ты мне пракладаеш узор.


Паўночная зорка, вядзі мяне,

Вядзі ты скрозь цемру мяне.

Паўночная зорка,  да свету вядзі

Вядзі, я іду да цябе.


Наперад з табой я па лёсе лячу,

Спыніцца мне нельга ніяк.

Іду я, бягу я, у галопе скачу,

Я твой назаўсёды жабрак.


Паўночная зорка, вядзі мяне,

Вядзі ты скрозь цемру мяне.

Паўночная зорка,  да свету вядзі

Вядзі, я іду да цябе.


Ідзем па жыцці мы насустрач табе

І мары нясем аб адным:

Каб вечна свяціла ты нам у пустаце,

Бо кожны з нас табе сын.


А справа бацькоў — дзяцей гадаваць,

Узорам быць добрым для іх

І з ліхам жыццё не даць ім звязаць

Пакуль не заціхне наш уздых.


Паўночная зорка, вядзі мяне,

Вядзі ты скрозь цемру мяне.

Паўночная зорка,  да свету вядзі

Вядзі, я іду да цябе.


Комментарии

Самае цікавае за апошні год