Чарнобыльскі шлях
Аўтобус, трамвай ды цягнік,
Стаіш у праходзе галавою панік,
І сумныя думкі вітаюць
Пра дзень амаль на пачатку мая.
І стукае у вушах: нуль чатыры, кропка, два шэсць,
Кропка, адзін дзевяць восем шэсць,
Калі мільён часціц радыяктыўнага пылу
Зямлю маю на цэлыя стагоддзі загубілі.
І сотні, тысячы адважных людзей
За сваіх сяброў і мільёны дзяцей
Жыццё і здароўе аддалі смела,
Каб ўсё не спынілася і сэнс мела.
Каб не рабілі мы такіх памылак болей,
Каб не было больш столькі болю,
Каб з ёдам таблеткі дзеці не пілі,
Як пасля аварыі, што яны спынілі.
Шмат гадоў ужо мінула,
І каб не забыць нам той жах,
Кожны год выходзім мы
На наш — на Чарнобыльскі шлях.
(с) Я

Комментарии
Отправить комментарий