Будзь жа моцным, народ Беларусі!

                                  Дзякуй Купале за натхненне

Зноў абдураны, зноў напалоханы,
Зноў бяжыш ад благіх ты людзей,
Неўзабаве гісторыі колы 
Па спіралі ляцяць нас усіх пазбаўляя надзей .

Марым мы аб свабодзе чаканай,
Марым мы незалежнымі быць,
Каб ніводная шаўка з усходу,
Не ўказвала як жа ж нам жыць.

Але шаўка зусім не сабака,
Яна больш ваўкалак ці мядзведзь,
На якога імперская давіць прысяга,
І на вольных імкнецца ашыйнік надзець.

Будзь жа моцным, народ Беларусі,
Да канца за свабоду сваю,
Прама стой ды штыком бій па пузе
Ты праклятаму маскалю.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год