Мы зляцелі як лісце

Мы зляцелі як лісце,
Але не згінулі ў цемры,
Мы прынеслі насенне,
У пладавітыя землі.

Як склаўся cёння наш лёс?
Хтосьці падняўся, запеў,
А хтосьці не вытрымаў
болю і гвалту  "згарэў".

Што дома зараз у нас?
Зямлю нашу топчуць быкі,
Хлусяць пра нас брахуны,
Палохаюць смерцю ваўкі.

Нам больна на гэта глядзець,
Трымаемся, каб не звар'яцець,
Надзеяй адзінай жывем,
Што прыйдзе наш час перамен.

Чакаем мы цёплай вясны,
Каб зноў заквітнелі сады,
І пела нам песні з табой
Свабода  мы марым аб ёй.

(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год