Малітва

Паўночныя зоркі, з розных бакоў, 

Мяне, калі ласка, вядзіце дамоў,

Вядзіце, дзе родная хата стаіць,

І лёс мой вярнуцца дадому ляжыць.


Свяціце ярчэй вы мне ўначы,

І, месяц мой поўны, за мной ты сачы, 

Каб хуценька ў лесе мне сцежку знайсці,

І рэчаньку нашу ўброд перайсці.


А раніцай, сонца, мне шлях пакажы,

І словы малітвы на вуха скажы,

Праз спеў салаўя ці гудзенне чмяля,

Дадому вядзі мяне, маці-зямля. 



(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год