Дзецям

Хачу, каб дзеці не забылісья, 

Адкуль прыехалі бацькі,

Краіну, дзе мы нарадзіліся,

І мову, што склала радкі.


Каб вершы таты прачыталі,

Не праз транслэйт ці джыпіці,

Каб разумелі, не прасілі

На кожны склад: "Перакладзі".


Але на жаль ім не цікава,

Што кожны дзень бацькам баліць,

У іх жыцці другая справа:

Дзяцінства час затармазіць.


Паспрабаваць усё на свеце,

Гуляць з сябрамі уначы,

На зоркі дальнія дзівіцца,

І лётаць быццам крумкачы.


А наш бацькоўскі лёс вядомы,

Мы прыклад для сваіх дзяцей,

Мы вучым іх як быць свядомым,

І не баяцца таўкачэй.


А мова, спадзяюся прыйдзе

Да іх, як і да нас прыйшла,

Бо гэта спадчына радзімы, 

Што нам з табой жыццё дала.


(с) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год